You are viewing the community [info]by_litara

Літаратура's Journal
20 most recent entries

Poster:[info]sbp_blog
Date:2012-05-30 15:50
Subject:Кірыл Дубоўскі прэзентуе свой "Харошы раман" 1-га чэрвеня
Security:Public




У падсерыі “Пункт адліку” серыі “Кнігарня пісьменнікаў”, заснаванай ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, у выдавецтве "ЛогвінаЎ" выйшла трэцяя дэбютная кніга маладога аўтара — “Хороший роман” Кірыла Дубоўскага. Прэзентацыя ў пятніцу!

post a comment



Poster:[info]jlpixel
Date:2011-12-27 22:18
Subject:“Верыць і не здавацца” – віншаванне ад «Будзьма!» (не спрабуйце паўтарыць гэтае відэа!)
Security:Public

Быў цяжкі год? Шмат клопатаў і праблемаў? Але выйсце ёсць заўсёды, галоўнае верыць і не здавацца! Таму наш падарунак усім вам – унікальнае відэа, якое мы просім не паўтараць ні ў адным з офісаў, ні ў якім іншым памяшканні ні з якай нагоды! Віншуем з Новым годам і жадаем бясконцага аптымізму і веры ў свае сілы!



Ваша, каманда “Будзьма беларусамі!”

P.S. Падчас здымак ніхто не пацярпеў!

post a comment



Poster:[info]kamunikat
Date:2012-05-28 14:03
Subject:Літаратурная Беларусь, 5 (132) 2012 | Камунікат.org
Security:Public

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»
5 (132) 2012

Адбылося паседжанне Магілёўскага аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». У парадку дня былі два пытанні: 1. Аб аднаўленні дзейнасці Магілёўскага аддзялення СБП; 2. Выбары старшыні аддзялення. Праца паседжання пачалася з уручэння пісьменніцкіх пасведчанняў нядаўна прынятым у шэрагі СБП Тамары Аўсяннікавай, Міхасю Булавацкаму і Сяргею Украінку. Болей...

post a comment



Poster:[info]sbp_blog
Date:2012-05-25 08:28
Subject:Афіцыйныя вынікі літаратурнага конкурса "Экслібрыс"
Security:Public



Журы конкурса для маладых літаратараў “Экслібрыс”, абвешчанага ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, падвяло вынікі. Пераможцаў конкурса ― пяць, фіналістаў (разам з пераможцамі) ― дваццаць. Яшчэ 15 удзельнікаў атрымаюць заахвочвальныя дыпломы і, як і фіналісты, магчымасць навучання ў Школе для маладых пісьменнікаў пры СБП.

Спіс удзельнікаў, адзначаных шаноўным журы, гл. на нашым сайце!

Віншуем пераможцаў, фіналістаў і уладальнікаў заахвочвальных дыпломаў!

post a comment



Poster:[info]leffchenko
Date:2012-05-24 23:29
Subject:
Security:Public

Клуб беларусов Петербурга приглашает

Короли беларуского рока группа Нейро Дюбель в Петербурге!!!
Запрещённые на родине в Беларуси они едут с большим концертом в Петербург!!! подробности: http://vk.com/neurodubelvpitere
из Беларуси организовывают специальный тур: http://vk.com/neirodzubelbustour - не пропусти займи своё место!!! ;)
Чем больше нас, тем меньше их!

Приходите и приводите друзей!


НEЙРО ДЮБЕЛЬ (NEURO DUBEL)

Рок-группа из Минска, Беларусь. Стиль группы панк-рок, или "двуязычный рок-н-ролл". Тем не менее, группа использует множество стилей — от регги и блюза до хардкора. Именно это многообразие вместе с мощнейшей концертной энергетикой и "нервными", по определению журналистов, текстами явилось причиной того, что группа завоевала прочную любовь аудитории. Как концертный состав, группа существует с 1991 года и за этот период выпустила 17 альбомов и сняла множество клипов. Начиная как русскоязычный коллектив, с 2003 года группа исполняет песни и на белорусском языке.

НЕЙРО ДЮБЕЛЬ неоднократно отмечался на церемонии награждения лучших беларуских рок-групп «Рок-Коронация». В общей сложности, 11 побед в номинациях: лучшая песня, лучший клип, лучший альбом. 2 раза группа завоевывала титул «Лучшая группа Беларуси» и 4 раза «Альбом года».


НЕЙРО ДЮБЕЛЬ дает концеры в Беларуси, России, Польше, Чехии, Украине.

Вот уже более десятка лет группа является постоянным участников практически всех байк фестивалей на территории Беларуси, фестиваль белорусской музыки в Польше (Басовище) не обходится без Нейро Дюбеля, группа играет там уже много лет на закрытие фестивальных дней в качестве почетных гостей.

Запрещённая на Родине в Беларуси по политическим мотивам, готова отдать всю накопившуюся энергию питерской публике.


СЕРГЕЙ БОЛОТНИКОВ - гитарист, композитор, певец, аранжировщик, автор текстов, признанный виртуоз игры на гитаре, участник таких легендарных групп, как САНКТ-ПЕТЕРБУРГ, ЗЕМЛЯНЕ, МАРАФОН. Автор видео школы "Уроки игры на гитаре. Импровизация". Композитор саундтреков к фильмам и сериалам. Группа BoloBand

post a comment



Poster:[info]sbp_blog
Date:2012-05-23 17:28
Subject:Саюз беларускіх пісьменнікаў выдасць літаратурны каляндар "Беларускі фальклор"
Security:Public



23 траўня ў прэс-цэнтры “Камсамольскай праўды ў Беларусі” прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная календару "Беларускі фальклор" з фотапартрэтамі беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў у вобразах папулярных персанажаў народных міфаў і казак. Календар будзе выпушчаны да 80-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў і мае сваёй мэтай абуджэнне цікавасці беларусаў да сваёй фальклорнай спадчыны, нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама папулярызацыю сучаснай беларускай літаратуры і літаратараў.

post a comment



Poster:[info]sbp_blog
Date:2012-05-22 17:13
Subject:Пісьменнікі Беларусі, Польшчы і Швецыі зладзілі летнія чытанні ў Кракаве
Security:Public

У чытаннях у Кракаве ўзялі ўдзел Алесь РазанаўМарыйка МартысевічЛіна ЭкдальЕжы ІлгСара ЛундбергАдам ЗагаеўскіАнэлі Юрдал (на здымку справа налева).

post a comment



Poster:[info]sbp_blog
Date:2012-05-22 14:37
Subject:Пункт адліку: Катерина Зыкова. Объяснительная
Security:Public


Дэбютны зборнік Кацярыны Зыкавай тонкі ва ўсіх сэнсах. У ім 26 вершаў пра русалак, рыб, каткоў, коней, слівы, сыктыўкары; але насамрэч - пра каханне і крыху пра адзіноту.

23-га прэзентацыя:

http://lit-bel.org/by/news/2952.html

post a comment



Poster:[info]kamunikat
Date:2012-05-22 00:01
Subject:Наша слова, 20 (1067) 2012 | Камунікат.org
Security:Public

Наша слова

20 (1067) 2012

Уладзіслаў Галубок, сапр.: Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч (3 (15) мая 1882, Станцыя Лясная(тар.) бел., Навагрудскі павет, Мінская губерня — 28 верасня 1937, Мінск, НКУС — беларускі драматург, празаік, рэжысёр, акцёр, мастак. Народны артыст Беларусі (1928). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934). Болей...

post a comment



Poster:[info]sbp_blog
Date:2012-05-11 12:44
Subject:“Дарогамі Адама Міцкевіча” праедуць шведскія і беларускія літаратары
Security:Public

Сумеснае літаратурнае падарожжа шведскіх і беларускіх літаратараў па Берасцейшчыне, якое ладзіць штогод спадарыня Марыя Сёдэрберг з дапамогай Шведскага інстытута і пасольства Швецыі ў Беларусі, адбудзецца сёлета ў сярэдзіне траўня і будзе прысвечанае Адаму Міцкевічу. Літаратурныя імпрэзы пройдуць з удзелам шведскіх пісьменнікаў Анэлі Юрдаль, Ліны Экдаль, Сары Лундберг, Кайсы Эберг Ліндстэн. Беларусь прадставяць сябры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, літаратары Алесь Разанаў, Святлана Алексіевіч, Ірына Багдановіч, Аксана Спрынчан.

У Беларусі літаратары таксама выступяць у г. Бяроза 
Гл. больш падрабязную праграму выступаў.




post a comment



Poster:[info]kamunikat
Date:2012-05-11 11:21
Subject:За права на выбар | Камунікат.org
Security:Public

За права на выбар

Партрэты асуджаных. Плошча-2010

Вынікам 2010-га года і чарговых выбараў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на чацвёрты тэрмін стала неверагодная дагэтуль наяўнасць у краіне палітвязняў — агулам каля 60-ці чалавек. Чаму гэтая лічба недакладная? Таму што большасць з іх усё ж выйшлі на волю, некаторым нават удалося пазбегнуць крымінальнага «судзілішча», і за кратамі засталіся толькі самыя-самыя. Судовыя працэсы ішлі на працягу ўсяго 2011-га года і не толькі за Плошчу. Сярод пакараных — незалежны журналіст і актывіст апазіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі Андрэй Пачобут, прадстаўнікі анархісцкага моладзевага руху, праваабаронца Алесь Бяляцкі. Да таго ж за кратамі працягвае знаходзіцца прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Маштабны наступ на грамадзянскую супольнасць краіны і масаваязачыстка пачалася менавіта 19 снежня — сілавым разгонам мірнай пратэстнай акцыі. Людзей не толькі напалохалі, збілі, пасадзілі на суткі ці аштрафавалі. Па абвінавачванні ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках за кратамі апынуліся шасцёра з дзесяці кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, а таксама іх давераныя асобы і кіраўнікі штабоў, актывісты і прыхільнікі дэмакратычнага сцэнару развіцця краіны. Закруцілася чорнае кола помсты. Болей...

post a comment



Poster:[info]kamunikat
Date:2012-05-10 23:28
Subject:Фядотаў Феакціст, На маёй Радзіме, Беларусі... | Камунікат.org
Security:Public

На маёй Радзіме, Беларусі...

вершы, паэмы, апавяданні
Фядотаў Феакціст

Кніга Феакціста Фёдаравіча Фядотава знаёміць з паэзіяй і прозай, якія ён напісаў напачатку новага тысячагоддзя. Творчасць Фядотава прысвечана тэме сацыяльных перамен у жыцці грамадства. Ён закранае экалагічнае становішча ў нашай краіне і паказвае цесную сувязь чалавека з прыродай. У кнізе прадстаўлена і любоўная лірыка. Многія творы прысвечаны людзям, з якімі звязаў лёс. Болей...

post a comment



Poster:[info]sbp_blog
Date:2012-05-10 12:46
Subject:Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным
Security:Public


Ужо сёння! Прэзентацыя кнігі Сяргея Шапрана «Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным» адбудзецца ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак, а 19-й.

post a comment



Poster:[info]sbp_blog
Date:2012-05-04 14:41
Subject:"Святая вада" — новая кніга Ларысы Раманавай
Security:Public



У серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшла новая кніга — "Святая вада" Ларысы Раманавай. З апорай на традыцыі ствараць прыгажэйшым і лепшым сённяшняе беларускае духоўнае быццё; усе пакуты, усё нядобрае можна пераадолець пяшчотай і любоўю, — на такую праграму настройваюць многія вершы паэткі.

post a comment



Poster:[info]sbp_blog
Date:2012-05-04 12:07
Subject:"Літаратурная Беларусь" № 68
Security:Public



‎"Літаратурная Беларусь" № 68 ужо на нашым сайце. http://lit-bel.org/by/publications/lit-bel.html

Чытайце ў нумары:
Літаратурна-грамадскае жыццё красавіка;
"Свабодаўская" гутарка Міхася Скоблы з прафесарам Іванам Лепешавым;
Вершы Таццяны Беланогай;
"Гумар быў ягоным крэда" (ДА 100-годдзя Леаніда Прокшы);
Яўген Бяласін пра Алеся Разанава;
Старонкі новай кнігі Алеся Жука;
Парцэлы Алеся Макрацова;
Жыццё і творчасць Міхася Явара;
"Этна-марскія" ўспаміны Паўла Ляхновіча;
Ала Сямёнава пра Алеся Каско;
Кніжныя агляды Наталлі Якавенка і Паўла Абрамовіча;
Літаратурныя навіны замежжа.
Спампаваць № 68: http://lit-bel.org/assets/files/litbel_krasavik_2012.pdf

post a comment



Poster:[info]kamunikat
Date:2012-05-03 20:52
Subject:Верасень, 6 | Камунікат.org
Security:Public

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс
6

Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Шосты нумар атрымаўся па-вясноваму "сакавіты" на паэзію. У ім друкуюцца вершы Дар'і Кабаковай, Паўла Баяркі, Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Юліі Бажок, Арцёма Сітнікава, Алесі Птушкі, Дзмітрыя Лавіцкага, Юркі Буйнюка, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас для маладых творцаў падборкай "Знаёмы дождж" дае Рыгора Сітніцы. Проза прадстаўлена творамі Кацярыны Глухоўскай, Таццяны Дземідовіч, Міколы Касцюкевіча, Анатоля Бароўскага, Віктара Казько. У раздзеле "Пераклады" Аксана Данільчык знаёміць чытачоў з постаццю італьянскай паэткі Антоніі Поццы, а Сяргей Панізнік па-беларуску агучыў вершы ўкраінскай паэткі Аксаны Шалак. "Крытыку " ў нумары прадстаўляюць артыкулы Ірыны Хадарэнка, Юнэлі Сальніквай , Асі Паплаўскай і Алы Петрушкевіч. З літаратурнымі эцюдамі на старонках часопіса выступае Васіль Зуёнак, а Леанід Дранько-Майсюк дзеліцца сваімі запісамі з "Памятнай кніжкі". Болей...

post a comment



Poster:[info]kamunikat
Date:2012-05-03 00:16
Subject:Наша слова, 17 (1064) 2012 | Камунікат.org
Security:Public

Наша слова

17 (1064) 2012

Алена Таболіч нарадзілася ў весцы Горна на Зэльвеншчыне. Вучылася ў Зэльвенскай сярэдней школе. Закончыла Мінскі дзяржаўны універсітэт, дзе і працуе выкладчыкам на факультэце англійскай мовы. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вывучае праблемы параўнальнай лінгвістыкі. З вершамі і перакладамі англійскіх і амерыканскіх паэтаў выступае ў перыядычным друку. Апошнія выдадзены асобнай кнігай “Срэбны дождж”(1999). Адна з аўтараў-складальнікаў “Англа-беларуска-рускага слоўніка” (1989), “Кішэннага англа-беларуска-рускага слоўніка” (1995). Болей...

post a comment



Poster:[info]sbp_blog
Date:2012-05-02 21:04
Subject:1927 г.
Security:Public

І яшчэ адна старонка "Чырвонага сейбіта", двухтыднёвага літаратурна-мастацкага дадатка да газеты "Беларуская вёска", якая выходзіла ў 1926-1928 гг.

post a comment



Poster:[info]sbp_blog
Date:2012-05-02 14:37
Subject:Хроніка беларускага літаратурнага жыцця за 1927 г.
Security:Public



Публікацыя ў газеце “Чырвоны сейбіт” № 13, двухтыднёвым літаратурна-мастацкім дадатку да “Беларускай вёскі”, 1927 г.

post a comment



Poster:[info]sbp_blog
Date:2012-04-30 10:52
Subject:Прыём заявак на конкурс “Экслібрыс” заканчваецца
Security:Public

1 траўня заканчваецца прыём твораў на літаратурны конкурс “Экслібрыс” для маладых пісьменнікаў, абвешчаны ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў. Для ахвотных у ім паўдзельнічаць сёння ― апошні шанец.

post a comment


browse
my journal