Зарэмба Людміла, Слова ў зменлівым свеце | Камунікат.org

Слова ў зменлівым свеце
Літаратурна-крытычныя артыкулы
Зарэмба Людміла

Разважаннем, абраным тут у якасці эпіграфа, Мікола Гайдук распачаў свой артыкул Ці «Слова пра паход Ігаравы» было напісана на беларускіх землях?. Вынесенае ў загаловак пытанне лакалізацыі, месца ўзнікнення помніка, найчасцей паўставала на Беларусі, у сваю чаргу адносна Кіева, Чарнігаўшчыны – на Украіне, уплыў бранскіх гаворак і нават ноўгарадскія рысы адзначалі рускія даследчыкі, звярталася ўвага і на шматлікія цюркізмы... І гэта цалкам зразумела: Слова... ўсімі сваімі параметрамі блізкае кожнаму з усходнеславянскіх народаў. Твор гэты прасякнуты абвостраным пачуццём Радзі-мы, Бацькаўшчыны, якую любяць і якою ганарацца. Яна паўстае з бязмежнымі прасторамі, вялікімі гарадамі, магутная ў сваёй вайсковай славе і перамогах над чужынцамі, аднак, часам і безабаронная, параненая, у слязах, паланёная. Яе ўнутранае палітычнае несуладдзе перажываецца як скруха кроўна родных, і разам з героямі Аўтар пакутуе ад ростані з ёю: 0 Руская земле! Уже за шеломянемъ еси. ("Слова..." ў зменлівым свеце, фрагмант) Болей...

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім, Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша | Камунікат.org

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша
апокрыф-правакацыя
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім

Гісторыі, як навукі, ніколі не існавала, не існуе і існаваць не можа. Гэта бясспрэчна і відавочна. Вывучэнне далёкай і не вельмі далёкай мінуўшчыны пачынаецца з першакрыніцаў. Калі першакрыніца адна, аніякіх праблемаў у даследніка не ўзнікае. Гісторыку нічога не застаецца, як даверліва пераказваць напісанае папярэднікам і не думаць, кім той быў: праўдзівым сведкам падзеяў ці іх зламысным фальсіфікатарам. Праблемы пачынаюцца, калі першакрыніцаў некалькі. І чым іх болей, тым цяжэй даследніку, бо першакрыніцы заўсёды супярэчаць адна адной. Мы доўга шукалі якіх-небудзь сведкаў, якія б цалкам супадалі ў апісаннях фактаў і ў іх трактоўцы і, як не дзіва, знайшлі. Толькі неўзабаве высветлілася, што адзін летапісец папросту спісваў у другога. Але ж і старажытны плагіят бязлітасна перакручваецца цягам усіх наступных стагоддзяў. Незлічоныя легіёны гісторыкаў, ідэолагаў, паліттэхнолагаў, пісьменнікаў ды прадстаўнікоў іншых старажытных прафесій ствараюць велічную і бліскучую мінуўшчыну як альтэрнатыву прынізлівай рэчаіснасці і няпэўнай будучыні. (З прадмовы) Болей...

Чыгрын Сяргей, Літаратурная Слонімшчына | Камунікат.org

Літаратурная Слонімшчына
Артыкулы, згадкі, гутарка
Чыгрын Сяргей

Аўтар кнігі згадвае жыццёвыя шляхі і раскрывае творчыя стасункі тых майстроў прыгожага пісьменства, чый лёс быў звязаны са Слонімшчынай. Выданне найперш вызначаецца літаратурна-краязнаўчай накіраванасцю. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю і мастацкім словам Болей...

Бартуль Аўген, Князёўна | Камунікат.org

Князёўна
З паэтычнай спадчыны
Бартуль Аўген

Упершыню ў Беларусі асобным зборнікам выдаюцца выбраныя паэтычныя творы заходнебеларускага паэта Аўгена Бартуля (1908 — пасля 1947). «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры», выдадзенай у Мінску ў 1964 годзе, літаратуразнавец Уладзімір Калеснік пісаў: «Галоўнай фігурай сярод нацыянал-дэмакратаў быў Казімір Сваяк. На яго арыентаваліся А. Бартуль, Ф.Грышкевіч і некаторыя іншыя». У рускамоўным выданні гэтай кнігі (1977) сказана, што «дань эстетским вывертам отдавали начинающие авторы из студенческой молодёжи (Е. Бартуль, Ф. Гришкевич и др.)». Сёння я не зусім пагаджуся з тым, што напісаў некалі Уладзімір Калеснік пра Бартуля і Грышкевіча. Адно скажу, што з некаторымі вершамі Франука Грышкевіча сучасны беларускі чытач ужо даўно пазнаёміўся. Аўтар гэтых радкоў у 1999 годзе падрыхтаваў і выдаў у Беластоку кнігу «Вяртанне да сваіх», куды ўвайшлі творы Станіслава Грынкевіча, Франука Грышкевіча і Уладыслава Казлоўшчыка. (Сяргей Чыгрын, Паэт быў духам малады, фрагмент) Болей...

Сасноўскі Зміцер, Orden Vita. Ордэн Віта | Камунікат.org

Orden Vita. Ордэн Віта
Сасноўскі Зміцер

Знакаміты музыка Зміцер Сасноўскі дэбютуе ў літаратуры. Паверце мне як першаму чытачу "Ордэна Віта": дэбют абяцае стаць паспяховым. Зміцер не толькі выдатна ведае падзеі і рэаліі мінулага, але прапануе свой нечаканы погляд на айчынную гісторыю і яе праекцыю ў будучыню. (Уладзімір Арлоў) /// Ідэя прыязнасці да сваёй зямлі і культуры невытлумачальныя абсалютна. Адкуль яны? Што жывіла пачуцці нашых крэўных ўсе мінулыя стагоддзі? А што будзе жывіць пасля нас? Для мяне загадка. Я адказу не знайшоў, бо гэты раман пісаў сябе сам, часам прыходзячы да думак, якія я не падзяляю... Вельмі крытычна стаўлюся да таго, што атрымалася. Таму не крытыкуйце, бо я з усім згодны загадзя і сам магу напісаць гару незадаволенасцяў. Але ж ён ёсць і хай жыве, можа людзям прыдасца. Хачу сцвердзіць - мы, шалёна адданыя свайму роднаму, насуперак усім далдонам безродным, мы з нейкага іншага свету, ці то іншага часу... (Зміцер Сасноўскі) Болей...

Бутэвіч Анатоль, Паміж Княствам і Каронай | Камунікат.org

Паміж Княствам і Каронай
Ад Крэва да Кракава
Бутэвіч Анатоль

Гэтая кніга — другая, дакументальная частка рамана «Каралева не здраджвала каралю…». Чытач знойдзе шмат цікавага і ў многім новага матэрыялу пра час ад запачаткавання Вялікага Княства Літоўскага і Крэўскай уніі 1385 года да Люблінскай 1569 года. Болей...

Зуёнак Васіль, Выбраныя творы | Камунікат.org

Выбраныя творы
Зуёнак Васіль

У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка (н. 1935), паэма «Маўчанне травы» (адна з пяці паэм кнігі «Пяцірэчча»), а таксама празаічныя элегіі, эсэ, эцюды і літаратурна-крытычныя артыкулы. Пяцьдзесят пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей...

Някляеў Уладзімір, Знакі прыпынку | Камунікат.org

Знакі прыпынку
Някляеў Уладзімір

Цыкл “Знакі прыпынку” быў распачаты Уладзімірам Някляевым яшчэ ў 2004 годзе і доўгі час друкаваўся на старонках “Нашай Нівы”, а праз пяць год быў часткова сабраны пад вокладкай “Выбраных твораў” Някляева. Мне было вельмі шкада тых “Знакаў”, бо, раскіданыя па часе, яны губляліся ў гэтым самым часе. Таму я і прапанаваў Някляеву сабраць літаральна ўсе “знакі” і выдаць іх пад адной вокладкай. Праўда, Уладзімір Пракопавіч спачатку паставіўся да гэтай ідэі даволі скептычна, але калі ўбачыў, што кніга сапраўды атрымліваецца, дык “адчыніў” архіў свайго хатняга кампутара, у якім было шмат “знакаў”, якія дасюль ніколі яшчэ не друкаваліся. Так і склалася гэтая кніга. Болей...

Доля Зоя, Час пасля Саюза | Камунікат.org

Час пасля Саюза
Аповесць, фельетон, апавяданні
Доля Зоя

Кніга прозы «Час пасля Саюза», куды ўвайшлі аповесць «Гамарджоба, Грузія!», фельетон, а таксама апавяданні, адрасавана чытачу няўрымсліваму, чытачу-шукальніку. Разам з галоўнымі персанажамі аповесці вы адкрыеце для сябе лад жыцця і характары жыхароў сучаснай Грузіі; з фельетона «Крапіўніцкі ў судзе» даведаецеся, як беларус ўцёк ад кантрактнай сістэмы на прадпрыемстве; у апавяданнях уздымаюцца праблемы беларускай мовы і паводзін маладога пакалення. Героі Зоі Долі знаходзяцца ў заўсёдным руху, вонкавым і ўнутраным: адны імкнуцца да рэчаў простых, ардынарных, прагматычных, другія - да пачуццяў невымоўных і мараў недасягальных. Яны змушаны дыскутаваць з навакольным светам, рашаць задачы, якія няспынна падкідвае ім жыццё. Знойдзеныя (не без дапамогі пачуцця гумару) адказы ператвараюцца для персанажаў кнігі ў нагоду для новых шуканняў... Болей...

Панізьнік Сяргей, А пісар земскі... | Камунікат.org

А пісар земскі...
Вершы
Панізьнік Сяргей

Сяргей Панізьнік добра вядомы чытачам сваёй заўсёднай пільнай увагай да гістарычных каранёў беларускага народа, ягонай багатай культуры, мовы. Той, хто забывае продкаў, няшчасны чалавек, бо ні зямля, ні вада, ні лес роднай зямлі не спатоляць трывогу ягонай душы, калі давядзецца аднойчы стаць на парозе жыцця і смерці. Трэба адзначыць сакавітую метафарычную мову чарговага зборніка паэта Болей...